Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад у краме «Ікея» ў Швэцыі


Паліцыя каля крамы «Ікея» ў горадзе Вастэрас, Швэцыя, 10 жніўня 2015 году

Паліцыя каля крамы «Ікея» ў горадзе Вастэрас, Швэцыя, 10 жніўня 2015 году

Паліцыя ў Швэцыі арыштавала двух падазраваных у забойстве нажом мужчыны і жанчыны ў краме «Ікея» ў панядзелак, 10 жніўня, у горадзе Вастэрас.

Прадстаўнік паліцыі Пэр Агрэн, адказны за расьсьледаваньне, паведаміў, што аднаго з падазраваных, які атрымаў раненьні, спачатку лічылі ахвярай.

Паводле Агрэна, пакуль матыў тых, хто нападаў, невядомы. Таксама паліцыі невядома, ці ведалі забітыя іх нападнікаў. Агрэн паведаміў, што двое падазраваных мужчынаў, 1992 і 1979 года нараджэньня, хутчэй за ўсё, былі знаёмыя.

Аднаго з падазраваных спачатку лічылі трэцяй ахвярай, і пакуль паліцыі невядома, як ён атрымаў нажавое раненьне.

«Гэта страшны выпадак. Мы ня ведаем прычынаў», — адзначыў Пэр Агрэн.

Расьсьледаваньне прычынаў нападу працягваецца.

XS
SM
MD
LG