Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан — за вяртаньне мігрантаў у Афрыку і ў Азію


Пакістанскія мігранты каля бярагоў грэцкай выспы Кос.

Пакістанскія мігранты каля бярагоў грэцкай выспы Кос.

Эўрапейскі Зьвяз выдаткаваў 2 мільярды 400 мільёнаў эўра на дапамогу дзяржавам, якія вымушаныя вырашаць праблему мігрантаў.

Асыгнаваньні даюцца на шасьцігадовы пэрыяд. Найбольш вялікая іх доля паступіць у распараджэньне ўраду Італіі — 560 мільёнаў эўра, другім буйным атрымальнікам эўрапейскіх сродкаў будзе Грэцыя — 470 мільёнаў эўра.

Хваля працоўных мігрантаў і ўцекачоў прывяла да напружанасьці ў стасунках паміж некаторымі краінамі ЭЗ, урады якіх па-рознаму ацэньваюць сваю гатоўнасьць прыняць дзесяткі тысяч перасяленцаў, якія прыбываюць з Афрыкі і краін Блізкага Ўсходу.

Заява Брусэлю аб выдаткоўваньні сродкаў на праграму дапамогі краінам, якія прымаюць мігрантаў, прагучала пасьля закліку брытанскага зьнешнепалітычнага ведамства перагледзець іміграцыйнага заканадаўства Эўрапейскага Зьвязу. Лёндан прапануе ўвесьці такія заканадаўчыя меры, якія гарантавалі б вяртаньне на радзіму грамадзянаў афрыканскіх і азіяцкіх краін. У Лёндане лічаць, што такі падыход дазволіць захаваць эўрапейскім краінам ўзровень і якасьць жыцьця.

Больш як 192 тысяч мігрантаў прыбылі ў Эўропу марскім шляхам толькі ў гэтым годзе. Зь іх ня менш за дзьве тысячы загінулі, спрабуючы перасекчы Міжземнае мора.

У апошнія тыдні Вялікая Брытанія ўзмацняе меры бясьпекі ў горадзе Кале ў сувязі са шматлікімі спробамі сотняў мігрантаў дабрацца да брытанскіх берагоў з Францыі, скарыстаўшыся эўратунэлем.

XS
SM
MD
LG