Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 11 жніўня 2015: Роварная экскурсія па Менску


Фота Настасьсі Арцюкевіч.

Фота Настасьсі Арцюкевіч.

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У культурнай прасторы ЦЭХ у Менску (вул. Кастрычніцкая, 16) адбудзецца адкрыцьцё першай пэрсанальнай выставы сучаснага беларускага мастака Анро (Андрэя Рагачова) «У вялікім ценю». Пачатак а 19.00.

У Менску наступіць інаўгурацыя жнівеньскага цыклу роварных экскурсій па горадзе. Першая экскурсія пачнецца а 18-30 і працягнецца 2,5 гадзіны. Усе экскурсіі для зборных групаў (акрамя экскурсіі па Лошыцкім парку 30 жніўня) пачынаюцца і сканчаюцца каля выхаду з мэтро «Няміга» ў бок Палаца спорту.

У гісторыі:

1127 ― першая згадка пра Горадню ў пісьмовых крыніцах (Лаўрэнцеўскі летапіс)

1856 ― нарадзіўся Ўладзімер Дабравольскі, беларускі этнограф.

1892 ― нарадзіўся Ўладыслаў Андэрс, генэрал, кіраўнік польскіх узброеных фармаваньняў у 1944-1945 гадах, арганізатар гэтак званай «Арміі Андэрса» ў СССР з былых ваеннапалонных і прымусова вывезеных грамадзянаў даваеннай Польшчы. Пад яго камандай у часе Другой сусьветнай вайны на Блізкім Усходзе і ў Італіі ваявалі супраць гітлераўцаў тысячы беларусаў.

1893 ― Эдмунд Русецкі, дзяржаўны дзяяч БССР. Быў намесьнікам наркаму земляробства БССР, расстраляны ў 1938 годзе.

1907 ― Аляксей Бараноўскі, беларускі актор, заслужаны артыст Беларусі.

1921 — у савецкай Расеі апублікаваны указ Саўнаркаму аб правядзеньні новай эканамічнай палітыкі (НЭПу).

1973 — па савецкім тэлебачаньні пачаўся прэм’ерны паказ шматсэрыйнага сэрыялу «Сямнаццаць імгненьняў вясны».

1988 — утвораная тэрарыстычная супольнасьць «Аль-Каіда».

2003 — НАТО бярэ камандаваньне над міжнародным міратворчым кантынгентам у Аўганістане.

2008 — адбылося першае выпрабаваньне працы вялікага адроннага калайдэра.

Цытата:

«Зранку з татам на ракеце
Паляцім выкідваць сьмецьце.

Так ня вернесься й праз год:
Лепей проста самалёт.

Сорам! Сьмецьце ў багажы!
Лепш на цягніку, скажы!

Сьмецьце ў цягніку? Умора!
Лепш на карабель — і ў мора!

Каб жа хвалі не пабілі!
Едзем на аўтамабілі.

Перш машыну пачыні...
Добра, скачам на кані.

Конь да сьметніцы ня звыклы,
Застаюцца матацыклы.

Матацыкл чамусь ня едзе,
Едзем на веласіпедзе!

Дый веласіпед — ня тое:
Пойдзем лепей пехатою!»

Андрэй Хадановіч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG