Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё больш расейцаў ухваляюць дзеяньні ўладаў адносна падлодкі «Курск»


Атамная падводная лодка «Курск», якая затанула 12 жніўня 2000 году ў Баранцавым моры

Атамная падводная лодка «Курск», якая затанула 12 жніўня 2000 году ў Баранцавым моры

Толькі 35% расейцаў лічаць, што расейскія ўлады не прынялі ўсіх мер для выратаваньня маракоў на падводнай лодцы «Курск». Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага «Левада-цэнтрам».

У той жа час, 40% рэспандэнтаў упэўненыя, што ўлады прынялі ўсе неабходныя меры. Лік людзей, якія прытрымліваюцца гэтай пазыцыі, значна вырас за апошнія гады. У 2000 годзе так адказвалі 23% расейцаў, у 2010 — 34%.

26% рэспандэнтаў ня маюць думкі.

28% апытаных назвалі правільнай адмову расейскіх уладаў ад замежнай дапамогі, 41% назваў гэтае рашэньне няслушным.

Атамная падводная лодка «Курск» затанула 12 жніўня 2000 году ў Баранцавым моры. Усе 118 членаў экіпажу, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

XS
SM
MD
LG