Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Данбасе зноў абвастрылася сытуацыя. Ідуць баі


Прэзыдэнт Пятро Парашэнка
Прэзыдэнт Пятро Парашэнка

У Данецкай вобласьці ў раёне Старагнатоўкі ідзе бой паміж украінскімі вайскоўцамі і сэпаратыстамі. Сярод вайскоўцаў ёсьць ахвяры, перадае тэлеканал «112 Украіна» са спасылкай на афіцэра прэс-службы.

Рана раніцай у панядзелак сэпаратысты пачалі масіраваны абстрэл пазыцый ўкраінскіх вайскоўцаў зь цяжкай артылерыі, а затым перайшлі ў наступ. Да месца бою Кіевам былі сьцягнутыя дадатковыя рэзэрвы.

Баі працягваюцца і пад Новаласпай на Марыюпальскім напрамку, паведамляе «Украінская праўда». Вайскоўцам ўдалося адкінуць сілы сэпаратыстаў ад населенага пункту, удакладнілі ў прэс-службе спэцаперацыі на ўсходзе Ўкраіны. Загінулі чацьвёра ўкраінскіх вайскоўцаў.

Раней ўкраінскія вайскоўцы паведамілі, што сэпаратысты за суткі 127 разоў парушылі рэжым спыненьня агню.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка даў даручэньне праінфармаваць прадстаўнікоў місіі АБСЭ і Расеі аб парушэньні Менскіх дамоўленасьцяў з боку прарасейскіх сэпаратыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG