Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На акцыі памяці пра стральбу ў Фэргюсане зноў стралялі


Гадавіна забойства ў Фэргюсане
Гадавіна забойства ў Фэргюсане

У амэрыканскім горадзе Фэргюсан на акцыі ў памяць аб бяззбройным чарнаскурым юнаку, застрэленым год таму паліцыянтам, прагучалі стрэлы.

Паведамляецца, што невядомы адкрыў стральбу, у выніку чаго, па дадзеных агенцтваў, як мінімум адзін чалавек атрымаў раненьні. У паліцыі пацьвердзілі, што над натоўпам пачуліся некалькі стрэлаў, аднак інфармацыю аб пацярпелых пакуль не далі.

Акрамя таго, паводле дадзеных відавочцаў, невядомыя абрабавалі адну з крамаў, разьмешчаных у ваколіцах месца правядзеньня акцыі.

Раней паведамлялася, што сотні людзей сабраліся ў горадзе Фэргюсан, штат Місуры, каб ушанаваць памяць Майкла Браўна, бяззбройнага чарнаскурага юнака, застрэленага год таму белым паліцыянтам Дарэнам Уілсанам.

Людзі, якія сабраліся, выпусьцілі на волю двух белых галубоў у памяць пра Браўна і ўшанавалі памяць юнака 4,5 хвілінамі маўчаньня – па хвіліне на кожную гадзіну, якую цела Майкла Браўна праляжала на асфальце пасьля яго забойства.

Інцыдэнт у Фэргюсане даў пачатак цэлай хвалі пратэстных выступаў па ўсіх Злучаных Штатах. Нярэдка яны канчаліся адкрытым супрацьстаяньнем і сутычкамі з паліцыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG