Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З санкцыйных прадуктаў у Расеі будуць рабіць электрычнасьць і ўгнаеньні


Зьнішчэньне санкцыйных прадуктаў у Белгародзкай вобласьці, 6 жніўня 2015 году

Зьнішчэньне санкцыйных прадуктаў у Белгародзкай вобласьці, 6 жніўня 2015 году

Былы мэр Масквы Юры Лужкоў прапанаваў вырабляць з санкцыйных прадуктаў угнаеньні, біягаз або электрычнасьць.

«Любую арганіку можна перапрацаваць у электрычнасьць. Я атрымліваў электрычнасьць на перапрацоўцы рэшткаў сена і саломы, на перапрацоўцы гною ад кароў. Калі выкарыстоўваць гной ад 1,5 тыс. кароў, дадаваць да яго яшчэ рэшткі сена, саломы, можна атрымаць столькі электрычнасьці, што дастаткова будзе для асьвятленьня кароўніка і для працы даільнага абсталяваньня», — заявіў экс-мэр у інтэрвію газэце «Известия».

Юры Лужкоў у цяперашні час займаецца сельскай гаспадаркай у Калінінградзкай вобласьці. Ён упэўнены, што эфэктыўная перапрацоўка арганічнай сыравіны эканоміць выдаткі на электраэнэргію і прыносіць карысьць сельскай гаспадарцы. Былы мэр Масквы ўзгадаў, што ў Белгародзкай вобласьці ёсць устаноўка, якая перапрацоўвае мясныя адкіды ў біягаз.

Загад аб зьнішчэньні санкцыйнай прадукцыі быў падпісаны 29 ліпеня. Першая партыя прадуктаў была зьнішчаная 6 жніўня. З тых часоў многія палітыкі і грамадзкія дзеячы крытыкавалі ініцыятыву прэзыдэнта і прапаноўвалі накіроўваць прадукты для дапамогі тым, хто галадае.

XS
SM
MD
LG