Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ назвала магчымыя матывы падпалу аўтамабіляў у Данецку


Адказнасьць за бясьпеку назіральнікаў АБСЭ ў Данецку ляжыць на тых, хто кантралюе горад, гаворыцца ў заяве, апублікаваным у нядзелю, 9 жніўня, на старонцы спэцыяльнай маніторынгавай місіі ў фэйсбуку. «Ёсьць, відаць, тыя, хто хоча, каб АБСЭ перастала дакладваць пра тое, што адбываецца ў Данецку», — лічаць у арганізацыі.

Прадстаўнікі АБСЭ падкрэсьліваюць, што на дадзеным этапе місія не плянуе спыняць сваю дзейнасьць.

У адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны лічаць, што падпал аўтамабіляў назіральнікаў АБСЭ зьдзейсьнілі пасобнікі незаконных узброеных фармаваньняў. Пра гэта заявіў прадстаўнік адміністрацыі Аляксандар Матузяньнік. У сваю чаргу прадстаўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі на перамовах у Менску Дзяніс Пушылін заявіў, што «на дадзены момант ёсьць мноства вэрсіяў, адна з якіх, найбольш верагодная, — дзеяньне дывэрсыйна-разьведвальнай групы». У ноч на нядзелю згарэлі чатыры аўтамабілі АБСЭ, якія стаялі побач з гатэлем, дзе жывуць супрацоўнікі місіі. У арганізацыі лічаць гэта «гвалтоўным нападам на яе грамадзянскіх назіральнікаў».

XS
SM
MD
LG