Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Менскім моры АМАП пабіў дзяўчыну «топлес» і мужчыну на мыліцах


Ілюстрацыйнае фота. Зона адпачынку ў Грозным
Ілюстрацыйнае фота. Зона адпачынку ў Грозным

На Youtube зьявіўся ролік з пляжу на Менскім моры. Яго аўтар Oleg Dogtor сьцьвярджае, што нехта, каму не спадабалася, што побач загараюць «топлес», выклікаў АМАП. Той «разабраўся» і зь дзяўчынай бяз станіка, і з тымі, хто спрабаваў яе абараніць.

«Адной «кабетцы» гадоў 45-ці зь дзецьмі не спадабалася, што на Менскім моры (раён неафіцыйнага нудысцкага пляжу) жанчына загарала з адкрытым верхам, піша аўтар роліку. Яна выклікала міліцыю. Прыйшоў АМАП, спачатку 2 чалавека (потым яшчэ 5), падыйшлі да жанчыны і сказалі зьбіраць рэчы, за яе заступілася дзяўчына. Гэтыя служыцелі закону пачалі хапаць дзяўчыну за рукі і цягнуць па пяску, зь дзяўчынай быў муж (ці хлопец) на мыліцах са зламанай нагой, ён паспрабаваў падыйсьці і высьветліць, на якой падставе, тыя, не прадставіўшыся, кудысьці яе цягнуць! Доўга ня думаючы, яны пачалі штурхаць гэтага небараку на мыліцах і біць. Нават дасталі газавыя балёнчыкі! Дзяўчына ў шоку, на яе надзелі кайданкі, выклікалі хуткую дапамогу для яе і яе хлопца!»

Паводле відавочцаў, тых, хто спрабавалі заступіцца, і некалькіх сьведак пагрузілі ў міліцэйскую машыну і адвезьлі ў райаддзел міліцыі Ждановічаў. Дзяўчыну з інвалідам — транспартавала «хуткая».

Дзяжурны УУС Менскага раёну Сяргей Лаеў адмовіўся падаць Свабодзе дэталі, накіраваўшы па больш падрабязную інфармацыю ў панядзелак да прэс-аташэ.

«Напэўна ў краіне праблем няма, калі 7 АМАПаўцаў прыбегла, каб пакараць жанчыну, якая загарала „топлес“!» — абураецца аўтар відэароліка ў Youtube.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG