Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадона больш ніколі не паедзе ў Расею. Дэпутат: «Крывадушная старая!»


Дэпутат Віталь Мілонаў назваў Мадону крывадушнай старой, камэнтуючы яе заяву аб тым, што яна больш не прыедзе ў Расею, дзе ўшчамляюцца правы геяў.

Дэпутат Заканадаўчага сходу Пецярбургу Віталь Мілонаў назваў крывадушнай заяву Мадоны аб тым, што яна больш не прыедзе ў Расею, дзе ўшчамляюцца правы геяў.

У інтэрвію радыёстанцыі «Руская служба навін» Мілонаў заявіў, што расейская культура не пацерпіць ад адмовы Мадоны і падобных да яе прыяжджаць у Расею.


«Дзяцей на Данбасе ёй не шкада. Не шкада людзей, якія былі спаленыя ў Адэсе. А калі геяў крыўдзяць, тут яна ня можа трываць. Для яе правы геяў важней, чым права дзяцей на жыцьцё. Крывадушна старая!» — сказаў Мілонаў.

Днямі 56-гадовая амэрыканская сьпявачка ў інтэрвію амэрыканскаму журналісту Эндзі Коэну, апублікаваным выданьнем Entertainment Weekly, распавядаючы пра сваё новае сусьветнае турнэ, якое пачынаецца ў верасьні, заўважыла: «Думаю, я больш ніколі не зьяўлюся ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Навошта мне выступаць у месцах, дзе быць геем раўназначна злачынству? »

Падчас апошніх паездак у Расею ў 2012 годзе Мадона сказала са сцэны прамову ў падтрымку адпраўленых у турму удзельніц панк-групы Pussy Riot.

Прыезд сьпявачкі ў Маскву ў 2006 годзе выклікаў незадаволенасьць сярод праваслаўных актывістаў, якія наладзілі мітынг супраць яе шоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG