Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія ўзгадвае ахвяраў атамнай бамбардзіроўкі Нагасакі. ФОТА


Аьамны грыб над Нагасакі
Аьамны грыб над Нагасакі

У японскім Нагасакі ўзгадваюць ахвяраў ядзернага ўдару, які 70 гадоў таму нанесьлі па горадзе ваенна-паветраныя сілы ЗША.

У ходзе цырымоніі ў нядзелю памяць ахвяр ушанавалі хвілінай маўчаньня, якая пачалася ў 11:02 паводле мясцовага часу — калі на Нагасакі была скінутая бомба.

Затым мэр Нагасакі Таміхіса Тауэ і прэм’ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ выступілі з прамовамі. Абэ падкрэсьліў, што Японія цьвёрда мае намер змагацца «за мір бязь ядзернай зброі».


У ходзе цырымоніі таксама зачыталі пасланьне ад генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна: «Нагасакі павінен быць апошнім, мы ня можам дазволіць ніякага выкарыстаньня ядзернай зброі ў будучыні. Гуманітарныя наступствы занадта вялікія. Больш ніякіх Нагасакі. Ніякіх Хірасім».


Як найменей 70 тысяч чалавек загінулі ў Нагасакі ў выніку бамбардзіроўкі, якая адбылася праз тры дні пасьля ядзернага ўдару па Хірасіме.

Удар па Нагасакі нанесьлі таму, што над першапачатковай мэтай ВПС ЗША — горадам Кокур — была дрэнная бачнасьць з-за хмараў.

Бомба ў адно імгненьне прынесла разбуральны вынік: траціна горада была зруйнаваная, тысячы людзей загінулі на месцы, тысячы іншых былі асуджаныя на сьмерць ад прамянёвай хваробы.

Празь некалькі дзён Японія капітулявала, што стала заканчэньнем Другой сусьветнай вайны, аднак пытаньне мэтазгоднасьці нанясеньня ядзерных удараў па Хірасіме і Нагасакі застаецца прадметам спрэчак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG