Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад ў Малі: сярод загінулых — грамадзянін Украіны


Міністэрства замежных справаў Украіны пацьвердзіла гібель аднаго ўкраінца ў выніку нападу тэрарыстаў на гатэль «Біблос» горада Сэварым ў Малі.

«Па папярэдніх дадзеных, атрыманых ад малійскага боку і місіі ААН у Малі, у выніку нападу былі захопленыя чацьвёра грамадзян Украіны, адзін зь якіх загінуў. Аднаму з украінцаў ўдалося ўцячы ад тых, хто нападаў, ён знаходзіцца на базе місіі ААН у правінцыі Мапці. Двух іншых грамадзян вызвалілі падчас антытэрарыстычнай апэрацыі, яны ў бясьпецы », - гаворыцца ў заяве зьнешнепалітычнага ведамства Ўкраіны.

Узброеныя баевікі ў малійскім горадзе Сэварым на гэтым тыдні ўзялі ў закладнікі замежнікаў. Акрамя ўкраінцаў, у закладніках знаходзіліся трое грамадзян Паўднёвай Афрыкі і адзін грамадзянін Францыі.

Войскі рэгулярнай арміі Малі адразу атачылі гатэль. Ноччу байцы арміі Малі вызвалілі ўсіх закладнікаў. У выніку штурму двое малійскіх вайскоўцаў параненыя, сямёра падазраваных у злачынстве арыштаваныя, загінулі восем чалавек.

Сэварым зьяўляецца стратэгічным горадам Малі. У яго разьмешчаны аэрапорт, які выкарыстоўваюць узброеныя сілы Францыі і падразьдзяленьні місіі ААН, якія дзейнічаюць у рэгіёне Сахель.

XS
SM
MD
LG