Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу актывісты пратэстуюць супраць спаленьня прадуктаў, ёсьць затрыманыя


Апазыцыйныя да расейскіх уладаў грамадзкія актывісты праводзяць у цэнтры Пецярбурга сэрыю адзіночных пікетаў, патрабуючы адмовіцца ад практыкі спальваньня прадуктаў.

Актывісты лічаць зьнішчэньне ежы грэбаваньнем да гісторыі Расеі, у прыватнасьці, да подзьвігу блякаднага Ленінграда, таму «вар’яцкае рашэньне ўладаў адклікаецца болем у сэрцы кожнага, што захоўвае памяць аб памерлых ад голаду ленінградцаў». Удзельнікі пікетаў таксама паказваюць, што 23 мільёны расейцаў цяпер жывуць за мяжой беднасьці.
Як паведамляе тэлеканал «Дождж», на аднаго з удзельнікаў пікетаў напаў невядомы, які спрабаваў вырваць плякат. У выніку актывіст Дзьмітрый Чарапкоў траўміраваў палец на руцэ, а нападаючы разьбіў нос. Абодвух удзельнікаў сутыкненьня затрымала паліцыя.

Указ прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна аб зьнішчэньні прадуктаў харчаваньня, забароненых да ўвозу ў краіну, уступіў у сілу 6 жніўня. Урад Расеі дазволіў зьнішчаць прадукты, якія падпадаюць пад эмбарга, у любы законны спосаб.

6 і 7 жніўня расейскае тэлебачаньне паказала некалькі сюжэтаў пра зьнішчэньне дзясяткаў тон ежы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG