Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Смаленску перагоняць санкцыйныя пэрсікі на самагон


Жыхары Смаленскай вобласьці пачалі выносіць дадому прадукты, якія прызначаліся для зьнішчэньня.

Як паведамляе мясцовая газэта «Працоўны шлях», палігон ў сяле Высокі Холм Краснінскага раёна з чацьвярга быў завалены пэрсікамі і памідорамі. Калі памідоры былі цалкам зьнішчаны, то пэрсікі цалкам прыдатныя для ўжываньня. Сяляне мяшкамі іх выносяць дадому, піша газэта. Адзін з мясцовых жыхароў распавёў, што з гэтых пэрсікаў — нават без цукру — атрымліваецца выдатны самагон.

Рассельгаснагляд паведаміў у пятніцу аб зьнішчэньні 4,5 тон сьвінога шпіка ў Варонескай вобласьці, 40 тон садавіны ў Пскоўскай вобласці.
Усяго з 6 жніўня — па зьвестках ведамства — было зьнішчана 312 тон расьліннай прадукцыі і 36 тон прадуктаў жывёльнага паходжаньня.

Імпартныя прадукты, якія трапілі пад расейскія санкцыі, зьнішчаюцца згодна з указам прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG