Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд зьнішчыў садавіну з беларускімі сэртыфікатамі на аснове мараканскіх


Рассельгаснагляд ў суботу зьнішчыў тры тоны мясной і 20 тон расьліннай санкцыйнай прадукцыі. Усяго з 6 жніўня зьнішчана 371 тона прадукцыі.

У паведамленьні ведамства гаворыцца, што мяса было затрымана на часовым кантрольным вэтэрынарным пункце «Чырвоная горка» ў Смаленскай вобласьці. Ялавічына была без вэтэрынарных клеймаў, вэтэрынарных і таварасуправаджальных дакумэнтаў. Там жа было зьнішчана 20 тон перцу, затрыманага раней.

Рассельгаснагляд паведамляе, што ў «Чырвонай горцы» затрыманыя дзьве машыны з пэрсікамі і нектарынамі агульнай вагой 40 тон. Садавіна прыбыла ў суправаджэньні фітасанітарных сэртыфікатаў, выдадзеных у Беларусі на аснове сэртыфікатаў Марока. Аднак улады Марока не пацьвердзілі сапраўднасьць гэтых дакумэнтаў. Груз падлягае зьнішчэньню, адзначае ведамства.

Усяго з 6 жніўня — па дадзеных Рассельгаснагляду — зьнішчана 332 тоны расьліннай і 39 тон прадукцыі жывёльнага паходжаньня.

Імпартныя прадукты, якія трапілі пад расейскія санкцыі, зьнішчаюцца згодна з указам прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

XS
SM
MD
LG