Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарыбашвілі і Мядзьведзеў зрабілі заявы ў гадавіну расейска—грузінскага канфлікту


Прэм’ер-міністар Грузіі Іраклій Гарыбашвілі ў сёмую гадавіну расейска-грузінскага канфлікту заявіў, што Грузія павінна «залячыць раны вайны» і «прымірыцца з братэрскімі народамі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі». Кіраўнік ураду Грузіі па-ранейшаму называе Абхазію і Паўднёвую Асэтыю «акупаванымі тэрыторыямі»:

«Зразумела, мы павінныя працягваць праводзіць разумную палітыку з Расеяй, але ў той жа час быць прынцыповымі, паколькі гэта нашыя тэрыторыі, і грузінскі народ ніколі не прымірыцца з жыцьцём без абхазаў і асэтын».

Заяву зрабіў сёньня і кіраўнік расейскага ўраду Дзьмітрый Мядзьведзяў.

«Сем гадоў аддаляюць нас ад агрэсіі Грузіі супраць паўднёвай Асэтыі. У ноч з 7 на 8 жніўня рэгулярная грузінская армія, скарыстоўваючы цяжкую артылерыю, танкі, авіяцыю, нанесла страшны ўдар па жылых дамах, шпіталях, школах Цхінвала. За некалькі гадзін былі забітыя і параненыя тысячы людзей. Загінулі расейскія міратворцы, якія ў адпаведнасьці з мандатам ААН былі закліканыя забясьпечваць мір» — напісаў Мядзьведзеў у сябе ў Фэйсбуку.

XS
SM
MD
LG