Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 8 жніўня 2015: Фэстывалі ў Міры і Лепелі; ушанаваньне памяці Ларысы Геніюш у Зэльве


Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Міры каля Мірскага замку пройдзе музычны фэстываль пад адкрытым небам.

У Лепелі ў Гарадзкім парку пройдзе фэстываль міталёгіі «У госьці да Лепельскага Цмока». Пачатак а 11:00.

У Зэльве творчая інтэлігенцыя Беларусі адзначыць 105-годзьдзе з дня нараджэньня беларускай паэткі Ларысы Геніюш (1910-1983). Урачыстасьць пачнецца ў 11 гадзін у Сьвята-Троіцкай царкве, дзе адбудзецца памінальная служба. У 12 гадзін, каля помніка паэткі, Міхась Скобла прэзэнтуе кнігу «Духу магутныя чары...”, якая нядаўна выйшла ў менскім выдавецтве «Лімарыюс».

У гісторыі:


1618 – гораду Друя нададзенае Магдэбурскае права.

1655 – захоп маскоўскім войскам сталіцы ВКЛ Вільні.

1815 – Напалеон адправіўся ў высылку на востраў Сьвятой Алены.

1919 – польскія войскі занялі Менск.

1926 ― нарадзіўся Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане.

1945 – Другая Сусьветная вайна: СССР аб’явіў вайну Японіі.

1990 – Ірак анэксаваў Кувэйт, што неўзабаве прывяло да вайны ў Пэрсыдзкай затоцы.

2008 – пачатак расейска-грузінскай вайны.

У памяці:

1976 – памёр Мікалай Лапіцкі, дзяяч беларускай эміграцыі, праваслаўны сьвятар.

1977 – памёр Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзяяч, грэка-каталіцкі сьвятар.

Цытата:

«Не згінай мяне, я не сагнуся,
Не баюся ні страхаў, ні зла.
Нездарма я зь зямлі беларускай
Непахіснай сасною ўзрасла.»

Ларыса Геніюш

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG