Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будучыя прэзыдэнцкія выбары ў ЗША: першыя дэбаты выйграў Трамп


Дональд Трамп працягвае трымаць лідэрства ў рэспубліканскай гонцы за намінацыю на прэзыдэнцкую пасаду па выніках першых дэбатаў, нягледзячы на ​​пасрэдны, на думку шэрагу назіральнікаў, выступ.

У першыя хвіліны Трамп адмовіўся адказваць на пытаньне аб тым, ці будзе ён балятавацца як незалежны кандыдат, калі ня выйграе рэспубліканскую гонку, што выклікала незадаволенасьць у аўдыторыі. Ён таксама адмовіўся прынесьці прабачэньні за раней выказаныя крыўдныя камэнтары ў дачыненьні да жанчын.

Дэбаты праходзілі на тэлеканале Fox News, у іх удзельнічалі 10 чалавек, адабраных рэдакцыяй на падставе нядаўніх апытаньняў. Паводле ацэнак камэнтатараў, лепш за ўсё сябе праявілі сэнатар ад Флярыды Марк Рубія і губэрнатар Агаё Джон Кэйсіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG