Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыя Гайдар напісала заяву аб адмове ад грамадзянства Расеі


Намесьнік губэрнатара Адэскай вобласьці Ўкраіны Марыя Гайдар напісала заяву аб адмове ад расейскага грамадзянства.

Пра гэта яна паведаміла, адказваючы на пытаньне аб падвойным грамадзянстве, якое ёй задаў вядучы адэскага тэлеканала «Першы гарадзкі». Запіс размовы выкладзеная на сайце гэтага СМІ. Палітык удакладніла, што пакуль ня ведае, калі перастане быць грамадзянкай Расеі.

4 жніўня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прадаставіў Марыі Гайдар ўкраінскае грамадзянства. Атрымліваючы новы пашпарт, яна заявіла, што прыехала ва Ўкраіну ў цяжкі для краіны час, каб падзяліць лёс ўкраінскага народа. «У нас агульны вораг — аўтарытарны рэжым, які забівае людзей, як у Расеі, так і тут», — сказала Гайдар.

17 ліпеня губэрнатар Адэскай вобласьці, экс-прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі прызначыў Марыю Гайдар сваёй намесьніцай па сацыяльных пытаньнях. Праз некалькі дзён на прэс-канфэрэнцыі ў Адэсе яна адзначыла, што адмовіцца ад расейскага грамадзянства ёй будзе цяжка, але ў выпадку крайняй неабходнасьці яна гатовая на гэты крок.

XS
SM
MD
LG