Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ зафіксавала машыны з «грузам 200» на мяжы Украіны з Расеяй


Ukraine -- Political caricature / cartoon (Author: Oleksiy Kustovskyi)

Ukraine -- Political caricature / cartoon (Author: Oleksiy Kustovskyi)

Супрацоўнікі місіі АБСЭ за год зафіксавалі больш за 20 машын, якія перавозілі «груз 200» праз расейска-ўкраінскую мяжу.

Пра гэта паведаміў кіраўнік місіі АБСЭ ў Растоўскай вобласьці Расеі Поль Пікара:

«Аўтамабілі з „грузам 200“ праяжджаюць праз мяжу праз пункты пропуску „Данецк“ і „Гукава“. Труны знаходзіліся ў аўтамабілях тыпу „Газэль“. Усяго са жніўня мінулага года бачылі 21 машыну з трунамі, якія праехалі праз мяжу на працягу года», — сказаў Пікара.

Паводле яго слоў, «Газэлі» з трунамі праяжджалі як у бок Украіны, так і ў бок Расеі.

Усяго за год праз расейска-ўкраінскую мяжу прайшлі 1640 грузавікоў, аднак, паводле прадстаўніка АБСЭ, большасць грузавікоў, якія перасякаюць расейска-ўкраінскую мяжу, зачыненыя, і назіральнікі ня могуць даведацца, што яны перавозяць.

Таксама, як падкрэсьліў Поль Пікара, назіральнікі працуюць толькі на прапускным пункце «Данецк», у той час як частка грузавікоў праходзіць праз іншыя пункты пропуску ў Растоўскай вобласьці.

Раней маніторынгавая місія АБСЭ на ўсходзе Ўкраіны ў сваім дакладзе давяла прысутнасьць расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі». Аднак у Крамлі тады заявілі, што сумняваюцца ў праўдзівасьці гэтых зьвестак, і заявілі пра неабходнасьць правяраць паведамленьні місіі АБСЭ.

Расея і раней неаднаразова адмаўляла свой удзел у канфлікце на Данбасе і той факт, што яе вайскоўцы ёсьць ва Ўкраіне, паведамляе ВВС.

XS
SM
MD
LG