Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 украінскіх судзьдзяў супрацоўнічалі з ДНР і ЛНР


Пра супрацоўніцтва судзьдзяў з сэпаратыстамі стала вядома ў выніку працы сьледчай камісіі Вярхоўнай Рады.

На чарговым пасяджэньні Вышэйшай рады юстыцыі Ўкраіны быў спынены разгляд пытаньня аб вызваленьні ад пасадаў «па агульных абставінах» 13 судзьдзяў.

Як перадае агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», прычынай было атрыманьне інфармацыі аб іх супрацоўніцтве з самаабвешчанымі Данецкай і Луганскай народнымі рэспублікамі і заключэньне часовай сьледчай камісіяй Вярхоўнай Рады аб парушэньні імі прысягі.

«Менавіта таму Рада вырашыла прыпыніць разгляд іх заяваў і накіраваць матэрыялы ў Вышэйшую кваліфікацыйную камісію судзьдзяў Украіны для вырашэньня пытаньня аб прыцягненьні названых судзьдзяў да адказнасьці», — сказаў па выніках пасяджэньня старшыня Рады Ігар Бенедысюк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG