Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як магла б выглядаць нацыянальная школьная форма

Мадэльеры Алена Маркоўка і Натальля Кажушкова шыюць нацыянальную школьную форму – зь лёну і з вышыўкай.Пакуль бацькі абураюцца, што ў крамах няма школьнага адзеньня з натуральных тканінаў, дзьве мамы ўзялі справу ў свае рукі і шыюць нацыянальную школьную форму — зь лёну і з вышыўкай.

«Мы называемся Elen Carott. Гэта маё імя — Алена Маркоўка, толькі па-француску», — усьмешлівая басаногая Алена распавядае нам пра сваю фірму ў невялікай кравецкай майстэрні на вуліцы Палявой у Менску. Фірме ўсяго год, і працуюць тут дзьве мамы-мадэльеркі — Алена Маркоўка і Натальля Кажушкова.

XS
SM
MD
LG