Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Лічыце, што ў нас ідзе ў эканоміцы вайна, ваеннае становішча», — сказаў кіраўнік Беларусі, прымаючы з дакладам прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова. Пра гэта паведамляе БЕЛТА. «І мы павінны зрабіць усё для таго, каб вось у гэтых ваенных эканамічных умовах выканаць тыя задачы, якія перад сабой паставілі, і мы павінны іх вырашыць у гэтым годзе,» — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго «людзі не патрабуюць жа ад нас нешта звышнатуральнае, яны разумеюць, што мы адсоткаў на 80 патрапілі ў гэты крызісны пэрыяд не па сваёй волі. Ня мы таму віной. Але вылазіць з гэтага, напружваючыся да неймавернага, давядзецца нам».

Гаворачы пра пэрспэктыву сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны, кіраўнік Беларусі ў размове з прэм’ер-міністрам адзначыў:


«І самае галоўнае, калі ўжо казаць аб канцэптуальных вашых прапановах, — я не хачу стварыць такое буржуазнае або буржуазна-дэмакратычнае грамадзтва, дзе будзе прорва паміж багатымі, чытай, нашымі бізнэсоўцамі, прадпрымальнікамі, можа, нейкімі чынушамі і гэтак далей, і звычайным народам. Вось гэтая прорва абавязкова прывядзе да скандалу, як мінімум. А як максымум, і мы гэта ўжо праходзілі, — да рэвалюцыяў. Дэстабілізаванае будзе грамадзтва, і, можа, мы яшчэ раней і хутчэй паўторым украінскі варыянт. Можа быць, бяз вонкавага ўмяшаньня».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG