Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 жніўня: Дзень памяці Максіма Танка, міжнародны дзень піва


ФОТА ДНЯ: Лес Беларусі. Менская вобл. Натальля Сарагавец
ФОТА ДНЯ: Лес Беларусі. Менская вобл. Натальля Сарагавец

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Міжнародны дзень піва

Вілейка (Менская вобласьць), у Вілейскім краязнаўчым музэі адкрыецца фотавыстава Міхаіла Крыжаноўскага «Эпоха Агінскага: аднаўленьне памяці» — творчы фотапраект, прысьвечаны 250-годзьдзю зь дня нараджэньня знакамітага кампазытара і палітычнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага Міхала Клеафаса Агінскага.

Вільня (Літва), у Літаратурным музэі Пушкіна (вул. Субачаус, 124) адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё выставы «Дзядзька ў Вільні» па матывах паэмы Якуба Коласа «Новая Зямля».

У гісторыі:

1819 — войска Сімона Балівара перамагло гішпанцаў у бітве на рацэ Баяка.

1915 — выйшаў апошні нумар купалаўскай газэты «Наша Ніва».

1930 — апошні суд Лінча ў ЗША.

1942 — Другая сусьветная вайна, бітва на Гаўдалканале на Ціхім акіяне.

1960 — Кот д’Івуар здабыў незалежнасьць ад Францыі.

1976 — Праграма «Вікінг»: Вікінг-2 дасягнуў арбіты Марса.

1998 — зробленыя тэракты супраць пасольстваў ЗША ў Кеніі і Танзаніі. Загінула каля 250 і паранена больш за 4000 чалавек.

1999 — уварваньне злучэньняў ісламістаў у Дагестан, пачатак Другой чачэнскай вайны.

У гэты дзень нарадзіліся:

1879 — Пётра Крэчэўскі, беларускі палітычны дзеяч, гісторык, з 1919 па 1926 год — старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

1910 — Генадзь Цітовіч, музыказнаўца, этнограф, заснавальнік Дзяржаўнага народнага хору Беларусі, народны артыст Беларусі.


1932 — Адам Мальдзіс, беларускі гісторык культуры.

1954 — Алег Трусаў, беларускі археоляг, гісторык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га кліканьня, старшыня Таварыства беларускай мовы.

1958 — Віктар Манаеў, беларускі актор.

У гэты дзень памерлі:

1921 — Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст.

1941 — Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1913.

1995 — Максім Танк, народны паэт Беларусі, грамадзкі дзяяч.

Цытата:


Пакуль беларуская баба стаіць каля печкі ці пліты, сьмерць мове не пагражае.


Адам Мальдзіс

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG