Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: У нас ідзе ў эканоміцы вайна


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў выканаць у поўным аб’ёме заплянаваныя на 2015 год эканамічныя паказчыкі.

6 жніўня, сустракаючыся з прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым, Лукашэнка заявіў:

«Мае зямныя патрабаваньні да ўраду ў тым, каб мы ўсё ж такі выканалі тое, што паставілі перад сабой у гэтым годзе. Я разумею — складанасьці і цяжкасьці. Але лічыце, што ў нас ідзе ў эканоміцы вайна, ваеннае становішча. І мы павінны зрабіць усё для таго, каб вось у гэтых ваенных эканамічных умовах выканаць тыя задачы, якія перад сабой паставілі, і мы павінны іх вырашыць у гэтым годзе.

Трэба абавязкова вырашыць тое, пра што я кажу. Зямное. Людзі не патрабуюць жа ад нас нечага звышнатуральнага! Яны разумеюць, што мы адсоткаў на 80 трапілі ў гэты крызісны пэрыяд не па сваёй волі. Ня мы таму віной.

Але вылазіць з гэтага, напружваючыся да неймавернасьці, прыйдзецца нам. Нікуды ад гэтага ня дзенесься. Чакаць, што будуць лепшыя часы ў нашых суседзяў, на нашых рынках, не выпадае. Вы бачыце, як разьвіваюцца падзеі. Таму прыйдзецца ісьці, праломваючыся, канкурыруючы, на іншыя рынкі. Гэта задача кожнага».

Лукашэнка адзначыў, што ў найбліжэйшай будучыні будуць абмеркаваныя стратэгічныя пытаньні па разьвіцьці краіны на наступную пяцігодку, перадае БелТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG