Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сыру быў цэлы КАМАЗ. Яго раздушылі 45-тонным катком». Першыя ФОТА паказальнага зьнішчэньня санкцыйных прадуктаў


Сёньня ў Белгародзкай вобласьці Расеі была зьнішчана першая партыя санкцыйных прадуктаў. На палігоне цьвёрдых пабытовых адкідаў бульдозэрамі было раздушана ня менш за 10 тон забароненага для ўвозу ў Расею імпартнага сыру.

Як паведамляюць расейскія СМІ, сыр невядомага вытворцы быў затрыманы на расейскай мяжы ў канцы мінулага месяца.

Працэс зьнішчэньня 10 тон сыру заняў каля гадзіны. «Сыра было вельмі шмат — цэлы КАМАЗ. Сёе-тое — у скрынках і сёе-тое незапакаванае. Яго раздушылі 45-тонным катком» — адзначылі ў Фэдэральнай службе па вэтэрынарнаму і фітасанітарнаму нагляду Белгародзкай вобласьці.


На мінулым тыдні Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб зьнішчэньні на мяжы РФ забароненых для ўвозу прадуктаў. Пасьля гэтага ўрад зацьвердзіў правілы зьнішчэньня санкцыйнага харчаваньня. Шэраг экспэртаў і палітыкаў выказаліся за перагляд такога падыходу да санкцыйных прадуктаў.


Звычайныя расейцы таксама выступаюць супраць зьнішчэньня ежы. На сайце Change.org зьявілася пэтыцыя са зваротам да Пуціна, у якім прапануецца не зьнішчаць прадукты, а раздаваць іх людзям, якія жывуць у нястачы, праз дабрачынныя арганізацыі. Пад зваротам на дадзены момант падпісаліся амаль 300 тысяч расейцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG