Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Абаму ў сьвеце любяць больш, чым Расею і Пуціна


І Расея, і яе прэзыдэнт Уладзімір Пуцін карыстаюцца ў сьвеце значна меншай папулярнасьцю, чым ЗША і Барак Абама.

Гэтак вынікае з апытаньня Pew Research Center, праведзенага ў 40 краінах ад 25 сакавіка да 27 траўня сёлета.

У дасьледаваньні сацыёлягі апыталі больш за 45 тысяч чалавек ва ўзросьце 18 гадоў і старэйшых, як асабіста, так і па тэлефоне.

У сярэднім, адмоўна да Расеі ставяцца 51% апытаных, станоўча – 30%. Пуціну не давяраюць 58% апытаных, давяраюць – 24%.

Горш за ўсё да Расеі ставяцца ў Польшчы і Ярданіі – там яе ня любяць 80% апытаных. Антырасейскія настроі таксама моцныя ў Ізраілі (74%), Японіі (73%), Нямеччыне (70%) і Францыі (70%).

Найбольшай падтрымкай Расея карыстаецца ў Віетнаме (75%). Акрамя таго, нядрэнна ставяцца да яе яшчэ ў дзьвюх краінах – Гане (56%) і Кітаі (51%).

Расея прыкметна саступае папулярнасьці ЗША на паасобных кантынэнтах. У Эўропе добра ставяцца да ЗША 69% апытаных (да Расеі – 26%); у Афрыцы –79% (да Расеі – 37%).

У саміх ЗША стаўленьне да Расеі прыкметна пагоршылася за апошнія гады. Яшчэ ў 2011 годзе амаль палова (49%) амэрыканцаў адгукаліся пра яе станоўча, аднак у 2015 годзе добрыя пачуцьці да Расеі адчуваюць усяго 22%.

Стаўленьне да Барака Абамы ў сьвеце таксама значна лепшае, чым да Ўладзіміра Пуціна. Прыкладам, палітыку Абамы ўхваляюць 75% эўрапейцаў (палітыку Пуціна – 15%). Толькі на Блізкім Усходзе паказьнікі параўнальныя – 25% падтрымкі ў Пуціна і 36% – у Абамы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG