Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскія стрыт-арт мастакі правялі акцыю салідарнасьці зь Беларусьсю


Дзень салідарнасьці зь Беларусьсю ў Маскве
Дзень салідарнасьці зь Беларусьсю ў Маскве

З нагоды Міжнароднага дня салідарнасьці зь беларускай грамадзянскай супольнасьсю маскоўскія мастакі-актывісты Яўген Авілаў і Кацярына Ігнацішына правялі стрыт-арт акцыю. Пра гэта яны распавялі Радыё Свабода.

Акцыя была праведзена каля помніка Герцэну і Агарову ў Маскве, куды яны наклеілі эмблему дня салідарнасьці зь Беларусьсю і перакрэсьлены партрэт Лукашэнкі.

Паводле актывістаў, месца правядзеньня акцыі мае сымбалічнае значэньне:

«У 1827 расейскія рэвалюцыйныя дэмакраты Аляксандар Герцэн і Мікалай Агароў, будучы яшчэ падлеткамі, далі тут, на Вараб’ёвых гарах, клятву: да канца жыцьця змагацца за шчасьце народа. Тут зарадзілася расейская грамадзянская супольнасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG