Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктара Януковіча выклікалі на допыт у Кіеў


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч

Былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча выклікалі на допыт у Генэральную пракуратуру на 11 жніўня.

У дакумэнце гаворыцца, што Януковіч выклікаецца ў Генпракуратуру «для правядзеньня сьледчых і працэсуальных дзеяньняў у крымінальнай вытворчасьці» як падазроны ў справе аб незаконным прысваеньні бюджэтных сродкаў у асабліва буйных памерах.

Украінскія СМІ паведамляюць, што позва была таксама апублікаваная ў сёньняшнім выданьні афіцыйнай газэты цэнтральніх органаў выканаўчай улады краіны «Урядовий кур’єр».

Раней адвакаты Януковіча паведамілі, што ён гатовы даць паказаньні ўкраінскім праваахоўным органам па відэасувязі, аднак у Генпракуратуры ад дыстанцыйнага допыту адмовіліся.

Супраць Віктара Януковіча, адхіленага ад улады ў лютым 2014 года, распачата некалькі крымінальных справаў, у тым ліку — аб дзяржаўнай здрадзе. Ён быў абвешчаны ў вышук і зьбег у Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG