Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Грузіі пакінуў у сіле завочны арышт Саакашвілі


Інтэрпол адмовіўся абвяшчаць былога прэзыдэнта Грузіі ў міжнародны вышук.

Тбіліскі гарадзкі суд пакінуў у сіле завочны арышт экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі па справе аб разгоне мірнага мітынгу апазыцыі 7 лістапада 2007 году.

У той самы час Інтэрпол адказаў адмовай на просьбу грузінскіх уладаў абвясьціць былога прэзыдэнта ў міжнародны вышук.

Прэм’ер-міністар Грузіі Іраклій Гарыбашвілі палічыў неабходным асабіста пракамэнтаваць адмову Інтэрполу аб абвяшчэньні экс-прэзыдэнта Міхэіла Саакашвілі ў міжнародны вышук. Адпаведны ліст з штаб-кватэры Інтэрполу грузінская генпракуратура атрымала некалькі дзён таму. «Гэта зьвязана са зьмяненьнем мэтодыкі Інтэрполу» – патлумачыў кіраўнік ўраду, заўважыўшы, што нядаўна Інтэрпол адмовіўся абвяшчаць у міжнародны вышук былога прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча».

Міністар юстыцыі краіны Тэа Цулукіяні адрэагавала значна больш востра. Паводле яе словаў, Інтэрпол не павінен ператварацца «ў другі страсбурскі суд па правах чалавека».

«Падобнымі рашэньнямі Інтэрпол перашкаджае нам змагацца са злачыннасьцю» – адзначыла спадарыня Цулукіяні.

Міхэіл Саакашвілі займае цяпер пасаду губэрнатара Адэскай вобласьці Ўкраіны. Экс-прэзыдэнт фармальна застаецца грамадзянінам Грузіі, нягледзячы на ўступленьне ў грамадзянства Ўкраіны, паколькі юрыдычныя працэдуры па пазбаўленьні яго грузінскага грамадзянства яшчэ не завершаныя.

Генэральная пракуратура Грузіі абвінавачвае Саакашвілі ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і расстраце дзяржаўнай маёмасьці. Усяго, па чатырох крымінальных справах былому прэзыдэнту, у сукупнасьці, пагражае да 35 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG