Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ураджэнец Беларусі ўдзельнічаў у стварэньні атамнай бомбы


1966 год. Атамная бамба паднятая зь Міжземнага мора

1966 год. Атамная бамба паднятая зь Міжземнага мора

Пол Калаўскі (Paul Z. Kalavski) нарадзіўся ў Пружанах і пераехаў у Амэрыку, калі быў дзіцём.

6-га жніўня спаўняецца 70 гадоў з дня амэрыканскага атамнага бамбаваньня японскага гораду Хірасіма. Удар быў нанесены на апошнім этапе Другой сусьветнай вайны, з мэтай паскорыць капітуляцыю Японіі. Ахвярамі выбуху сталі каля 140 тысяч чалавек. Гэта быў першы ў гісторыі чалавецтва прыклад баявога ўжываньня ядзернай зброі. Мяркуецца, што ў стварэньні першых атамных бомбаў удзельнічаў беларус Пол Калаўскі.

З нэкралёгу, зьмешчанага ў газэце Baltimore Sun, можна даведацца, што Пол Калаўскі (Paul Z. Kalavski) нарадзіўся ў Пружанах і пераехаў у Амэрыку, калі быў дзіцём.

У ЗША ён працаваў аналітыкам-дасьледнікам у Лябараторыі па ўзбраеньні ваенна-марскога флёту (Naval Ordnance Laboratory) у мясцовасьці Ўайт Оўк (White Oak), штат Мэрылэнд, дзе ўдзельнічаў у «раньнім тэставаньні атамнай бомбы».

Пол Калаўскі памёр у 1994 годзе ў ЗША, у штаце Мэрылэнд.

Акрамя гэтага, асоба па прозьвішчы Paul Z. Kalavski значыцца як аўтар кнігі з 1952 году пад назвай «A High Speed Recording System Using the Velocity Method to Determine the Peak Pressure Produced in Air by Explosives and Appendix». Выглядае на тое, што ўраджэнец Беларусі Пол Калаўскі стаў у ЗША спэцыялістам у галіне вайсковай аэрадынамікі.

Пра Пола Калаўскага паведаміў чытач Радыё Свабода.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG