Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк пазбавіў ліцэнзіі «Эўрабанк»


Праўленьне Нацыянальнага банка прыняло рашэньне адклікаць з 7 жніўня ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці ў закрытага акцыянэрнага таварыства «Эўрабанк».

«Указанае рашэньне прынята ў сувязі з працяглым невыкананьнем ЗАТ „Эўрабанк“ асобных ліцэнзійных патрабаваньняў, устаноўленых Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, адсутнасьцю пэрспэктываў па нарошчваньні нарматыўнага капіталу банка, што можа прывесьці да стварэньня пагрозы інтарэсам укладчыкаў і іншых крэдытораў банка, а таксама з улікам стратнай дзейнасьці банка ў 2015 годзе і вынікаў комплекснай праверкі ЗАТ „Эўрабанк“ у сьнежні 2014 г., якія сьведчаць пра высокія рызыкі ў яго дзейнасьці і нездавальняючую якасьць кіраваньня», — адзначаецца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце Нацбанка.

У Нацбанку нагадваюць, што ў студзені і ў маі 2015 году за невыкананьне шэрагу лiцэнзiйных патрабаваньняў «Эўрабанку» прыпынялі ліцэнзію на банкаўскую дзейнасьць. Прыпыненьне тычылася большасьці банкаўскіх апэрацыяў. За мінулы пэрыяд гэтыя парушэньні не былі ліквідаваныя.

ЗАТ «Эўрабанк» не прыцягваў на рахункі і ва ўклады грашовыя сродкі фізычных асоб. Актывы банка на 1 жніўня 2015 г. складаюць 65,0 млрд. BYR, іх доля ў банкаўскай сыстэме неістотная — 0,01%, адзначаюць у галоўным банку краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG