Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі ўшанавалі памяць ахвяраў атамнага бамбаваньня Хірасімы


70 гадоў таму, 6 жніўня 1945 на японскі горад Хірасіма была скінутая атамная бомба. Ахвярамі атамных бамбаваньняў Хірасімы і Нагасакі, паводле розных зьвестак, сталі ад 150 да 250 тысяч чалавек

У Японіі ўшанавалі хвілінай маўчаньня памяць ахвяраў атамнага бамбаваньня Хірасімы, якое адбылося 70 гадоў таму.

Яна была абвешчаная ў 8 гадзін 15 хвілін па такійскім часе, менавіта ў той момант, калі 6 жніўня 1945 г. на горад была скінутая атамная бомба. Удары звана адлічвалі сэкунды.

На жалобнай цырымоніі прысутнічалі больш за 50 тысяч чалавек, у тым ліку прэм'ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ. Зьвяртаючыся да прысутных, ён сказаў: «Я прыношу свае спачуваньні душам усіх ахвяраў атамнага бамбаваньня, усім перажылым гэтую трагедыю і чальцам іх сем'яў. І я клянуся, што мы даможамся таго, што сьвет цалкам адмовіцца ад ядзернай зброі». Абэ заявіў пра намер прадставіць у ААН праект новай рэзалюцыі, якая заклікае да ядзернага раззбраеньня.

На мэмарыяльных цырымоніях ў Хірасіме і Нагасакі (другі японскі горад, які патрапіў пад атамнае бамбаваньне 9 жніўня) прысутнічае намесьнік дзяржсакратара ЗША па кантролі над узбраеньнямі і міжнароднай бясьпецы Роўз Гетэмюлер. Яна стала першым высокапастаўленым чыноўнікам ЗША, які наведаў штогадовыя цырымоніі памяці.

XS
SM
MD
LG