Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кветкі фэрмэра Матусевіча


Клёд Манэ, «Сад з касачамі ў Жывэрні» (1899-1900).

Клёд Манэ, «Сад з касачамі ў Жывэрні» (1899-1900).

Капуста, цыбуля, кроп ды ўсё іншае дзеля карысьці – недзе за даляглядам ягонай сядзібы. А перад ёю – стомэтровы шнурок стакротак, тры тысячы туліпанаў, столькі ж першацьветаў, пралесак, гіяцынтаў, канваліяў, півоняў, баданаў, крокусаў, касачоў, незабудак, братак, эхінацэяў, нарцысаў, касацікаў, макаў, яскарак, ліхнісаў, лілеяў, лябэліяў, міртаў, рамонкаў, валошак, геленіюмаў, дэльфініюмаў, касьмеяў, асьцільбаў, дзівасілаў, лянкоў, хостаў, пэтуньняў, цыніяў, бузульнікаў, гайлярдзіяў, фізастэгіяў, аксамітак, астраў, мальваў, львінага зеву, клемацісаў, флёксаў, мацеек, мятліцаў, лятраў, шольцыяў, настурак, пірэтрумаў, рыцынаў, рудбэкіяў, сальвіяў, цынэрарыяў, цэлёзіяў, гейхэраў, гіпсафілаў, сланечнікаў, гартэнзіяў, глядыёлюсаў, астраў, канаў, расходнікаў, хрызантэмаў, вяргіняў, ружаў – паўтара гектара красы.

Чыстай. Бескарысьлівай. Неабгароджанай.

Для сябе і для сьвету.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG