Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Забойца Нямцова быў леўшуном


Барыс Нямцоў
Барыс Нямцоў

Паводле экспэртызы Сьледчага камітэту Расейскай Фэдэрацыі, чалавек, які страляў у Барыса Нямцова 27 лютага сёлета, быў леўшуном. Леўшуном зьяўляецца галоўны затрыманы ў справе забойства Нямцова, Заур Дадаеў.

Спасылаючыся на ананімную крыніцу ў праваахоўных органах, «Россбалт» паведамляе, што Сьледчы камітэт скончыў балістычную, трасалягічную і біялягічную экспэртызы ў рамках справы Нямцова. Спэцыялісты прыйшлі да адназначнай высновы, што злачынца вёў страляніну, трымаючы пісталет у левай руцэ. Леўшуном зьяўляецца Заур Дадаеў, які спачатку прызнаўся ў зьдзяйсьненьні злачынства, але потым адмовіўся ад сваіх паказаньняў.

Паводле гэтай самай крыніцы, экспэрты выявілі на сядзеньні аўтамабіля «ЗАЗ Шанс», у тым месцы, дзе пасьля злачынства сядзеў Дадаеў, сьляды пораху. Мяркуецца, што адразу пасьля забойства Нямцова ён паклаў пісталет на сядзеньне машыны побач з сабой.

У справе аб забойстве Барыса Нямцова арыштаваныя пяць чалавек. Таксама па справе праходзіць былы афіцэр батальёну «Поўнач» Руслан Герамееў.

Сьледзтва падазрае яго ў арганізацыі забойства Барыса Нямцова. Герамееў знаходзіцца ў фэдэральным вышуку. Паводле зьвестак «Новай газэты», ён пакінуў Чачню ў складзе коннаспартовай чачэнскай дэлегацыі, якая ў канцы сакавіка вылецела ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG