Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ваўкавыску паўторны суд, каб працягнуць прэвэнтыўна нагляд над Аўтуховічам


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

Гэта стала магчымым пасьля таго, як 5 жніўня Гарадзенская абласная калегія суддзяў адмяніла рашэньне Ваўкавыскага раённага суда ад 17 ліпеня, паводле якога органам міліцыі адмаўлялася ў падаўжэньні прэвэтыўнага нагляду за былым палітвязьням Міколам Аўтуховічам. Суд прызначаны на 6 жніўня а 11.30.

Гэта стала магчымым пасьля таго, як 5 жніўня Гарадзенская абласная калегія суддзяў адмяніла рашэньне Ваўкавыскага раённага суда ад 17 ліпеня, паводле якога органам міліцыі адмаўлялася ў падаўжэньні прэвэтыўнага нагляду за былым палітвязьням Міколам Аўтуховічам.

Суд прызначаны Мікалай Аўтуховіч паведаміў Свабодзе, што позву яму прывезьлі 5 жніўня позна ўвечары, але ён адмовіўся яе браць. Ён лічыць, што рашэньне абласной калегіі аб адмене рашэньня Ваўкавыскага раённага суда было прынята незаконна. 5 ліпеня ён падаў скаргу на гэтае рашэньне на імя старшыні Гарадзенскага абласнога суда. — Яны сьпяшаліся правесьці суд 5 жніўня, бо калі б ён адбыўся шостага, як і было першапачаткова заплянавана, то ў іх ужо ня было б магчымасьці наагул працягнуць прэвэнтыўны нагляд, бо 6 жніўня тэрмін прэвэнтыўнага нагляду сканчаецца і я павінен стаць вольным. Ды і на сёньняшні дзень у іх няма ніякіх падставаў працягваць нагляд, паколькі адзінае парушэньне, якое мне вылучыла пракуратура, было анулявана 1 жніўня ў сувязі з тэрмінам даўніны.

Першапачаткова калегія Гарадзенскага абласнога суда была прызначаная на 6 жніўня, але потым раптоўна ўвечары Аўтуховіч атрымаў позву ўжо на 5 жніўня. Ён хадайнічаў аб пераносе калегіі, паколькі пятага ня мог даехаць у Горадню ягоны адвакат зь Менска, але калегія не перанесла тэрміну разгляду справы. Аўтуховіч хадайнічаў аб недаверы калегіі суддзяў ў поўным складзе, але хадайніцтва было адхілена.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG