Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума РФ патрабуе трыбуналу над ЗША за Хірасіму і Нагасакі


Адзін з тых, хто выжыў пра бамбаваньні Хірасімы, на тле Мэмарыялу Міру
Адзін з тых, хто выжыў пра бамбаваньні Хірасімы, на тле Мэмарыялу Міру

Прапанова вылучана Расейскім саюзам вэтэранаў Аўганістану і падтрымана сьпікерам Дзярждумы і іншымі дэпутатамі.

Расейскі саюз вэтэранаў мае намер прасіць МЗС РФ ініцыяваць стварэньне міжнароднага трыбуналу па бамбаваньнях Хірасімы і Нагасакі, заявіў першы намесьнік кіраўніка думскай фракцыі «Адзіная Расея», лідэр саюзу вэтэранаў Аўганістану Франц Клінцэвіч.

Дэпутат заявіў, што «атамныя бамбардзіроўкі японскіх гарадоў Хірасімы і Нагасакі 6 і 9 жніўня 1945 не дыктаваліся ніякай ваеннай неабходнасьцю, ЗША выкарыстоўвалі іх у якасьці застрашваньня — прычым, перш за ўсё, нават не Японіі, а СССР».


«Лічу гэты акт вандалізму, бессэнсоўны па сваёй сутнасьці, самым сапраўдным злачынствам супраць чалавечнасьці. І яго варта кваліфікаваць менавіта такім чынам праз падключэньне ўсіх міжнародных інстытутаў, у тым ліку ААН», — адзначыў Клінцэвіч.


Ён нагадаў, што Рымскім статутам, якім быў заснаваны Міжнародны крымінальны суд, да такіх злачынстваў аднесеныя дзеі, што выконваюцца ў рамках шырокамаштабнага або сыстэматычнага сьвядомага нападу на любых цывільных асоб.

«Бамбаваньні японскіх гарадоў адназначна падпадаюць пад вызначэньне Рымскага статута», — дадаў першы намесьнік кіраўніка думскай фракцыі «Адзіная Расія».

На яго думку, «злачынствы такога кшталту ня маюць тэрміну даўнасьці, таму і сёньня, праз 70 гадоў, ня позна афіцыйна зафіксаваць гэтае дзеяньне як злачынства супраць чалавечнасьці, і гэта трэба абавязкова зрабіць, каб нікому не прыйшло ў галаву паўтараць падобнае».

6 і 9 жніўня 1945 Хірасіма і Нагасакі сталі першымі гарадамі ў гісторыі чалавецтва, якія падвергліся ядзерным разбурэньням. У бамбёжках загінулі больш за 200 тысяч чалавек.

Японец, переживший Хиросиму, - против ядерной энергетики
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:51 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG