Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі зьнішчаць трактарам першыя 7 тон сыру


6 жніўня ў расейскім Белгарадзе ўпершыню адправяць пад трактар амаль сем тон сыру, арыштаванага памежнікамі.

Пра гэта паведамляе Газета.ру. У рэгіянальным упраўленьні Рассельгаснагляду паведамілі, што сыр невядомага паходжаньня трапляе пад прэзыдэнцкі ўказ аб зьнішчэньні.

«Яго не трэба дасьледаваць у сувязі з тым, што паходжаньне сыру невядомае. Маркіровак на прадукце ў момант яго затрыманьня не было», — удакладнілі ў ведамстве.

Паводле Памежнага ўпраўленьня ФСБ па Белгарадзкай і Варонежскай абласьцях РФ, амаль 7 тон сыру былі арыштаваныя тыдзень таму ў Краснаярускім раёне. Каля 1,3 тоны прадукту былі выяўленыя ў грузавіку ў памежнай зоне. Пазьней яшчэ 5,4 тоны такога ж сыру былі знойдзеныя на тэрыторыі аднаго з прыватных домаўладаньняў. Прадукцыя была затрыманая і канфіскавана.

XS
SM
MD
LG