Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску СБУ прадставіла сьпіс са 183 палонных украінцаў


Дарадца старшыні Рады бясьпекі Украіны 4 жніўня ў Менску перадаў прадстаўнікам так званых «ДНР» і «ЛНР» сьпісы 183 палонных украінцаў.

Пра гэта паведамляе «5 канал». Паводле дарадцы старшыні СБУ Юрыя Тандзіта, прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка паставіў задачу — як мага хутчэй вызваліць закладнікаў.

На сёньня вызваленыя больш за 2800 чалавек. Украінскі бок атрымаў ад сэпаратыстаў сьпісы палонных украінцаў, якіх яны гатовыя аддаваць.

«Служба бясьпекі Украіны на ўчорашні дзень паказвала лічбу 183 чалавекі — гэта не толькі прадстаўнікі ўзброеных сіл Украіны, гэта таксама хлопцы з Нацыянальнай гвардыі, таксама гэта хлопцы з добраахвотніцкіх батальёнаў і яшчэ цывільныя асобы», — цытуе УНІАН Юрыя Тандзіта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG