Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 жніўня: 50 гадоў Алесю Пушкіну, дзень беларускага кнігадруку, 70 гадоў бамбаваньня Хірасімы


ФОТА ДНЯ: Начны Менск. Натальля Велігурава
ФОТА ДНЯ: Начны Менск. Натальля Велігурава

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Дзень беларускага кнігадруку.

Сусьветны дзень барацьбы за забарону ядзернай зброі .

Кыргізстан афіцыйна далучыцца да Эўразійскага эканамічнага саюзу, у склад якога ўваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан і Расея

Менск, пасяджэньне Цэнтарвыбаркаму. Пачатак у 12 гадзінаў.

Менск, у Кнігарні «Логвінаў» пройдзе літаратурны вечар паэткі Вальжыны Морт (Беларусь, ЗША). Вядучы вечара — Альгерд Бахарэвіч. Пачатак у 19 гадзінаў.

Інтэрвію Вальжыны Морт Свабодзе гл. тут

Брусэль, ад сёньняшняга дня працягнутыя санкцыі Эўразьвязу адносна Расеі, уведзеныя летась у адказ на палітыку Масквы ў Крыме і ва ўсходняй Украіне.

У гісторыі:

1409 ― вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну Ульрых фон Юнгінген абвясьціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству.

1506 — Перамога войскаў Вялікага Княства Літоўскага над войскам крымскіх татараў у бітве пад Клецкам.

1517 ― Францішак Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу ― «Псалтыр».

1806 — Імпэратар Франц II адмовіўся ад нямецкай кароны — скончыла сваё існаваньне Сьвятая Рымская імпэрыя нямецкага народу.

1940 ― Эстонія далучаная да СССР.

1945 ― першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнае зброі ― бамбардзіроўка гораду Хірасіма (Японія).

У гэты дзень нарадзіліся:

Алесь Пушкін
Алесь Пушкін

1715 ― Мацей Догель, гісторык-археограф, правазнавец ВКЛ.

1840 ― Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладнік.

1840 ― Юльян Крачкоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, гісторык.

1903 ― Барыс Платонаў, актор, пэдагог, народны артыст Беларусі.

1928 ― Эндзі Ўорхал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры.

1938 ― Ігар Лучанок, беларускі кампазытар, аўтар папулярных песень.

1953 ― Ежы Мазур, польскі, беларускі й расейскі каталіцкі дзеяч, біскуп.

1957 ― Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр.

1965 — Алесь Пушкін, беларускі мастак.

Цытата:

Як ад нараджэньня зьвяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вульлі свае, — так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць.

Францішак Скарына

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG