Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крэмль: Саўчанку абменьваць не зьбіраемся


Расейскія ўлады зьняпраўдзілі зьвесткі пра тое, што яны прапанавалі ўкраінскаму боку абмяняць ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку, абвінавачваную ў Расеі ў дачыненьні да забойства двух журналістаў, на транспартны калідор у Крым. Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна назваў такія паведамленьні «чуткамі».

Сёньня раніцай дарадца кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Юры Тандзіт заявіў у эфіры «Грамадзкага ТБ», што прапанова абмяняць Саўчанку на магчымасьць пабудаваць пуцеправод з Растова-на-Доне да Крыму паступіла як ад афіцыйных прадстаўнікоў «суседняй дзяржавы», так ад асобаў з бліжэйшага атачэньня расейскага прэзыдэнта.

Цяпер Надзея Саўчанка ўтрымліваецца ў СІЗА № 3 Навачаркаску — да рашэньня Растоўскага абласнога суду аб тэрытарыяльнай падсуднасьці яе справы. Абаронцы просяць, каб разгляд справы па сутнасьці праходзіў у судзе Масквы.

Надзею Саўчанку абвінавачваюць у датычнасьці да забойства двух супрацоўнікаў расейскага тэлебачаньня летам мінулага году пад Луганскам, дзе яна нібыта вяла карэкціроўку агню ў часе абстрэлу з боку ўкраінскіх вайскоўцаў. Яна абвяргае абвінавачваньні і сьцьвярджае, што ў той час ужо была захопленая сэпаратыстамі, а затым перапраўленая ў Расею.

XS
SM
MD
LG