Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — 4-я краіна ў сьвеце паводле даступнасьці для мабільных банкаўскіх траянаў


«Лябараторыя Касьперскага» апублікавала рэйтынг краін паводле адсотку карыстальнікаў, атакаваных мабільнымі банкаўскімі траянамі, паведамляе anons.uz.

Першае месца ў сьпісе краін, найбольш даступных для віруса, заняла Паўднёвая Карэя, сьледам за ёй ідуць Расея і Ўзбэкістан. Беларусь заняла ў рэйтынгу 4-е месца, Украіна — 5-е.

Мабільныя банкаўскія траяны — кампутарныя вірусы, прызначаныя для крадзяжу грошай з банкаўскіх рахункаў карыстальнікаў пры дапамозе мабільных дадаткаў.

XS
SM
MD
LG