Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: расейскі генэрал добраахвотна саскочыў з 6-га паверху падчас допыту


Сьледзтва выявіла, што генэрал МУС Расеі Барыс Калесьнікаў добраахвотна саскочыў з шостага паверху будынка Сьледчага камітэту ў чэрвені 2014 года, куды быў дастаўлены на допыт.

Ва ўзбуджэньні крымінальнай справы аб давядзеньні да самагубства і халатнасьці ў дачыненьні да двух сьледчых вырашана адмовіць.

Згодна з матэрыяламі расьсьледаваньня, якія сталі вядомыя «Коммерсанту», у якасьці сьведак былі дапытаныя больш за два дзясяткі чалавек, сярод якіх былі супрацоўнікі Фэдэральнай службы выкананьня пакараньня, лекары, канваіры, сукамэрнікі Барыса Калесьнікава, яго адвакаты.

Абарона мае намер абскардзіць пастанову следзтва, лічачы, што добраахвотна з жыцьця Калесьнікаў пайсьці ня мог. Раней адвакаты заяўлялі, што, паводле іх вэрсіі, Калесьнікаў выйшаў на балькон са сьледчым папаліць, а той вярнуўся назад ужо адзін.

У дачыненьні да Калесьнікава — былога намесьніка начальніка Галоўнага ўпраўленьня эканамічнай бясьпекі і супрацьдзеяньня карупцыі МУС — была ўзбуджаная крымінальная справа аб перавышэньні паўнамоцтваў.

XS
SM
MD
LG