Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: Забарона імпарту прэзэрватываў мае вырашыць дэмаграфічную праблему


Міністэрства прамысловасьці і гандлю РФ распрацавала праект пастановы ўраду, якая абмяжоўвае дзяржзакупак мэдычных вырабаў за мяжой. Агулам сьпіс ўключае больш за 100 пазыцыяў. У яго, у прыватнасьці, уваходзяць рэнтгенаўскія апараты, пратэзы сардэчных клапанаў, дэфібрылятары, мыліцы, антысэптыкі, марлевыя маскі і прэзэрватывы.

Дакумэнт апублікаваны на сайце ўраду Расеі і праходзіць стадыю грамадзкага абмеркаваньня. Пад забарону не падпадуць мэдычныя вырабы толькі з трох замежных дзяржаваў — Армэніі, Беларусі і Казахстану, якія разам з Расеяй уваходзяць у Эўразійскі эканамічны саюз.

Пункт пра забарону імпарту прэзэрватываў выклікаў ажыўленую рэакцыю ў сацыяльных сетках.

Былы кіраўнік Расспажыўнагляду, цяперашні памочнік прэм’ер-міністра Генадзь Анішчанка, івыказаў меркаваньне, што ініцыятыва абмежаваць дзяржзакупкі прэзэрватываў дапаможа вырашыць дэмаграфічныя праблемы ў Расеі і дысцыплінуе яе грамадзянаў.

У Крамлі ня думаюць пра забарону дзяржзакупак замежных прэзэрватываў, сказаў прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў, камэнтуючы адпаведную прапанову міністэрства прамысловасьці і гандлю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG