Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Робэрт Конкўэст, дасьледнік сталінскага тэрору


Джордж Буш уручае Мэдаль Свабоды Робэрту Конкўэсту

Джордж Буш уручае Мэдаль Свабоды Робэрту Конкўэсту

3 жніўня, на 99 годзе жыцьця, памёр выдатны брытанскі гісторык Робэрт Конкуэст (Robert Conquest), шырока вядомы на Захадзе сваімі публікацыямі пра Савецкі Саюз, асабліва пра сталінскі час савецкай гісторыі.

Конкўэст (нар. у 1917) у пачатковым пэрыядзе свайго жыцьця, як адзначае брытанскае выданьне The Telegraph у ягоным нэкралёгу, быў «палымяным бальшавіком» і наведаў Савецкі Саюз у 1937 як энтузіяст вялікага сацыялістычнага экспэрымэнту.

Але пасьля гэтай паездкі ён зьмяніў свае погляды на супрацьлеглыя і пасьля вайны апублікаваў шэраг кнігаў з крытычным аналізам савецкай сыстэмы. Самай вядомай кнігай Робэрта Конкуэста лічыцца «Вялікі тэрор» (The Great Terror) з 1968 году пра эпоху сталінскага тэрору 1930-х і 1940-х. Конкўэст у сваіх досьледах быў «Салжаніцынам перад Салжаніцынам», сказаў пра яго іншы брытанскі гісторык Тымаці Гартан Эш.

Пазьнейшыя кнігі Конкўэста датычылі, сярод іншага, прымусовага перасяленьня і зьнішчэньня некаторых нацыянальнасьцяў у СССР, Галадамору ва Ўкраіне і сыстэмы Гулагу.

Акрамя гістарычных дасьледаваньняў Робэрт Конкўэст выдаў шэсьць зборнікаў паэзіі. У 1997 годзе за сваю літаратурную творчасьць атрымаў прэмію Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры.

XS
SM
MD
LG