Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прагназуецца дэфіцыт бэнзіну


Кіраўнік «Роснефти» Ігар Сечын прадказвае дэфіцыт бэнзіну ў Расіі, калі дзяржава ня дасьць новыя льготы нафтаперапрацоўшчыкам.

У лісьце прэзыдэнту Пуціну, Сечын адзначыў шкодныя, на яго думку, наступствы закону аб «падатковым манэўры». Паводле Сечына, калі ня ўвесьці дадатковыя льготы, да 2017 году Расея можа сутыкнуцца з дэфіцытам бэнзіну на ўнутраным рынку да пяці мільёнаў тон на год.

Закон аб «падатковым манэўры» у нафтавай галіне быў падпісаны ў лістападзе летась. Ён датычыць пераносу цяжару падатковай нагрузкі з экспартных пошлін на падатак на здабычу карысных выкапняў. Гэта прывяло да таго, што нафтавым кампаніям нявыгадна займацца перапрацоўкай нафты, а прасьцей прадаць яе за мяжу.

У чэрвені сёлета расейскія статыстыкі зафіксавалі самы моцны сёлетні скачок коштаў на бэнзін — за месяц паліва падаражэла на 10,5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG