Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крушэньне цягнікоў у Індыі: ня менш за 27 загінулых ФОТА


Ня менш за 27 чалавек сталі ахвярамі чыгуначнай катастрофы ў індыйскім штаце Мадх’я-Прадэш.

На мосьце праз раку Мачак, з інтэрвалам у некалькі хвілін, з рэек сышлі два пасажырскія цягнікі.

Трагедыя адбылася ў ноч на сераду за 950 кілямэтраў на поўдзень ад індыйскай сталіцы.

Вядома, што гэты мост раней быў часткова затоплены з-за паводкі, выкліканай заліўнымі дажджамі.

З рэек сышлі 18 вагонаў, некалькі зь іх упалі ў раку. Ратавальнікам удалося вызваліць з вагонаў каля 300 чалавек.

XS
SM
MD
LG