Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіеве ўшанавалі памяць героя «Нябеснай Сотні» Міхася Жызьнеўскага ФОТА

  • Паўло Зубʼюк

Акцыя памяці Міхася Жызьнеўскага

Акцыя памяці Міхася Жызьнеўскага

У аўторак увечары на месцы гібелі Міхася Жызьнеўскага адбылася акцыя памяці актывіста, якая завяршала адзначэньне Дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.

Некалькі дзясяткаў чалавек запалілі сьвечкі і пад песьню «Роля героя» перанесьлі іх да «народнага» помніка на вуліцы Грушэўскага.

Акцыя памяці Міхася Жызьнеўскага

Акцыя памяці Міхася Жызьнеўскага

Пад час прамоваў гучала абурэньне палітыкай краіны адносна палітычных уцекачоў з Беларусі: пад час перадачы звароту да Прэзыдэнта Ўкраіны прадстаўнік адміністрацыі даў зразумець, што на станоўчае вырашэньне іх лёсу бліжэйшым часам чакаць ня варта.

Але арганізатары перакананыя, што працягваць такія акцыі ўсё роўна патрэбна, каб украінцы памяталі пра лёс сваіх паўночных суседзяў, адзін зь якіх назаўсёды застаўся ў сьпісе «Нябеснае Сотні».

Акцыя памяці Міхася Жызьнеўскага

Акцыя памяці Міхася Жызьнеўскага

Акцыя памяці Міхася Жызьнеўскага

Акцыя памяці Міхася Жызьнеўскага

XS
SM
MD
LG