Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывучы ў Менску на вуліцы Мірашнічэнкі, калі-нікалі вяртаюся са шпацыру «ўзьбярэжжам» задуменна-шумлівага хвойніку, дзе ў пагодныя дні паміж дрэвамі блукае спакусьлівы шашлычны дымок і на ўтульнай палянцы вядзецца ўзбадзёраная чаркай сяброўская размова. Тут жыхары бліжэйшых дамоў ладзяць, нярэдка – сямейныя, пікнікі. І часам дзіцячы мячык дабягае да камяня з мэмарыяльнай шыльдай або да першых крыжоў, якія нязьменна вартуюць пярэдні край урочышча Курапаты...

Цікава, наважыліся б гэтыя прыстойныя людзі вольна адпачываць каля самых могілак ці нават седзячы на крайніх магілах? Думаю, што не. Але як ёсьць – так ёсьць.

«Вось сымбаль твой, забыты краю родны!..»

Ігар Канановіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG