Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША зьбіраецца галасаваць супраць ядзернага пагадненьня з Іранам


Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры перад слуханьнямі па Іране

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры перад слуханьнямі па Іране

Старшыня камітэту Кангрэсу ЗША па міжнародных справах рэспубліканец Эд Ройс унёс у ніжнюю палату парлямэнту праект рэзалюцыі няўхвалы, якая перадухіляе рэалізацыю ўрадам краіны пагадненьня з Іранам. Пра гэта паведамляецца на сайце камітэту.

Кангрэсмэн Пітэр Роскам паведаміў, што 218 з 434 дэпутатаў Кангрэсу абавязаліся галасаваць супраць дамовы з Іранам — усе яны рэспубліканцы.

Лідэр рэспубліканскай большасьці ў Сэнаце Мітч Маконэл заявіў, што Сэнат «па ўсёй верагоднасьці» таксама разгледзець рэзалюцыю няўхвалы ядзернага пагадненьня з Іранам.

Пакуль невядома, ці хопіць у апанэнтаў дамовы галасоў, каб пераадолець вэта, якое, як чакаецца, прэзыдэнт Барак Абама накладзе на рашэньне аб няўхвале дамовы. Лідэр дэмакратычнай меншасьці ў палаце прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі сказала, што яна чакае, што дэмакраты будуць галасаваць у падтрымку ядзернай дамовы з Іранам.

XS
SM
MD
LG